Беларускі даўншыфтар прыдумаў музычны інструмент з бляшанкі ад туалетнай вады


У чарговы раз жыхар вёскі Лохаўшчына Верасень змайстраваў інструмент з падручных прадметаў.

У чарговы раз Верасень жыхар вёскі Лохаўшчына змайстраваў інструмент з падручных прадметаў.

«Зрабіў яшчэ адно гатычнае канджо з бляшанкі ад туалетнай вады STR8. Назваў малышку black star і прадаў на аўкцыёне. Спадзяюся нехта хутка асвоіць гэты новы інструмент», – напісаў хлопец у Facebook.

У каментары belsat.eu Верасень распавёў, што пакуль прадаў толькі два інструменты – калімбу і чорнае канджо.

«Гэткая двуструнная гітарка з бляшанкі каштуе 60 рублёў».

Усяго Верасень зрабіў ужо каля дзясятка інструментаў: выдалбленая дошка, калодзеж, калімба, двухструнная слайд-гітара з какоса, трохструнная электронная лэп-гітара, банджо з упакоўкі ад печыва, Нівейка – двуструнная гітара з банкі з пад крэму Nivea, Black Star – двухструнная гітара з бляшанай упакоўкі ад туалетнай вады str8.

Даўншыфцер ужо не ўпершыню паказвае нязвыклыя музычныя інструменты. Раней Верасень змайстраваў электрагітару, інструмент з «какоса і палкі з незразумелага дрэва», а таксама сыграў мелодыю на калодзежы.

Верасень з жонкаю Аўгінняй пераехалі з Менску ў Лохаўшчыну некалькі гадоў таму, дзе цалкам адбудавалі старую вясковую хату. На сваім сайце downshifter.by яны распавядаюць пра перавагі вясковага жыцця.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў