Беларускі бязвіз для замежнікаў можа быць павялічаны да 30 дзён


Будынак МЗС Беларусі. Фота - twitter.com/BelarusMID

Міністэрства замежных справаў выступіла з ініцыятывай павелічэння тэрміну знаходжання замежных грамадзянаў на тэрыторыі Беларусі без рэгістрацыі ў органах унутраных справаў да 30 дзён. На сёння працягласць гэтага тэрміну складае толькі 5 дзён.

«Мы выступалі і будзем выступаць за тое, каб павялічыць тэрмін знаходжання іншаземцаў у Беларусі без рэгістрацыі да 30 дзён. Гэтая праблема, пра якую ўсе кажуць: можна знаходзіцца без рэгістрацыі 5 дзён. Мы яе паспрабуем зрушыць хаця б, можа, на 15 дзён», – заявіла намесніца начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення Аляксандра Ганевіч.

Раней, з падобнай ініцыятываў выступала таксама МУС. Міліцыянты прапанавалі падоўжыць тэрмін знаходжання іншаземцаў без рэгістрацыі да 10 дзён, адзначаючы, што ў будучыні гэтая рэгістрацыя наагул можа быць адменена.

Аглядальнік Радыё «Свабода»: Беларускі бязвіз вельмі нервуе расейцаў

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары