Беларускі бяруць шлюб паўторна ў 38, беларусы – у 41


А на харчы сям’я выдаткоўвае 40 % бюджэту. Апошняя сямейная статыстыка – у графіках.

З нагоды Міжнароднага дня семʼяў «Белсат» сабраў усё, што вядома пра беларускую сямʼю ўзору 2015 года.

Апошні перапіс насельніцтва ў 2009 годзе паказаў, што ў Беларусі налічваецца 2 млн 691 тыс. семʼяў. Сямейнымі адносінамі звязаныя больш за 8 млн чалавек – 86 % усёй краіны.

Самая папулярная мадэль – шлюбная пара з дзіцём. Сямейная маладзетнасць – характэрная рыса апошніх гадоў, якая пачынае змяняцца, асабліва на вёсцы. Калі ў 2012 годзе сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў горадзе складаў 1,476 народзінаў, у вёсцы было 2,664.

Вялікай актуалізацыі звестак пра семʼі варта чакаць у 2019 годзе, калі мае прайсці новы перапіс насельніцтва.

З ініцыятывы ААН Міжнародны дзень семʼяў адзначаецца штогод 15 траўня пачынаючы з 1994 года.[/vc_column_text][vc_single_image image=”191980″ img_size=”medium” add_caption=”yes”][vc_column_text]З 1996-га свята пачынае праходзіць на пэўную тэму. Летась было пад шыльдаю мужчынскай адказнасці і правоў дзіцяці ў семʼях, сёлетняя тэма – «Сямʼя, здаровы лад жыцця і ўстойлівая будучыня».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў