Беларускі блогер з’ездзіў у Карабах і цяпер баіцца помсты Баку

ВІДЭА

Беларускі відэаблогер з армянскімі каранямі Уладзіслаў Масэсаў заявіў, што баіцца за сваё жыццё, паколькі абвешчаны ў вышук у Азербайджане.

14 ліпеня на сваім канале на «YouTube» Уладзіслаў Масэсаў (ён жа – Улад Мага) апублікаваў зварот, у якім паведаміў, што ў мэтах бяспекі пакінуў Беларусь.

«Куды я скіроўваюся – сказаць пакуль не магу, – заявіў Масэсаў. – Прашу ўсе краіны, якія лічаць мяне хаўруснікам, прыміце захады ў дачыненні да маёй сітуацыі. Маё жыццё з небяспецы, за мной сочаць».

Нядаўна блогер наведаў Нагорны Карабах, які Азербайджан і Арменія лічаць сваёй тэрыторыяй.

Масэсаў сцвярджае, што пасля публікацыі гэтага відэа пачаў атрымліваць пагрозы.

Летась у падобнай сітуацыі апынуўся блогер Аляксандр Лапшын, якога ўлады Беларусі выдалі Баку. У Азербайджане яму далі тры гады турмы. Пазней прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў падпісаў распараджэнне аб ягоным памілаванні.

ДД

Глядзі таксама
Каментары