Беларускі блогер трапіў у школьны падручнік ангельскай мовы


Трэвэл-блогер Леанід Пашкоўскі трапіў у падручнік ангельскай мовы для 6 класа.

«Я ў шоку. Адна з падпісантак даслала фота беларускага падручніка ангельскай за 6 клас. Круцейшай рэкламы я сабе і прыдумаць не мог, а галоўнае, у каментах людзі ўжо пішуць, што прыйшлі на канал, робячы ўрокі», – напісаў Леанід Пашкоўскі ў суполцы свайго відэаблогу.

Фота з YouTube-каналу “Хочу домой”

У падручніку Леаніда ўзгадваюць як лепшага трэвэл-блогера паводле версіі чытачоў «National Geographic Traveler».

На YouTube Пашкоўскага падпісаныя 575 000 чалавек. Відэаблогер спецыялізуецца на вандроўках у небяспечныя рэгіёны.

Фота
Каб пачалі цікавіцца гісторыяй. Ва ўкраінскі падручнік трапіў мем з Кіяну Рыўзам
2020.02.04 18:19

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў