Беларускі банк адключылі ад SWIFT праз санкцыі ЗША ў дачыненні Ірану


Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр паведамляе пра адключэнне ад сістэмыSWIFT ЗАТ «Банк гандлёвы капітал» («ТК Банк»). Усе кантракты банку з кампаніяй SWIFT прыпыненыя. Справа ў тым, што гэта фінансавая ўстанова належыць іранскаму Банку Тэрджэрат.

«Паводле заявы SWIFT рашэнне аб адключэнні банку было прынята ў інтарэсах захавання стабільнасці і цэласнасці астатняй глабальнай фінансавай сістэмы і грунтуецца на ацэнцы эканамічнай сітуацыі ў выніку прынятых санкцый ЗША ў дачыненні да Ірану», – сказана ў інфармацыі БМРЦ, паведамляе Інтэрфакс.

Такім чынам, згодна са звесткамі БМРЦ, колькасць беларускіх удзельнікаў SWIFT зменшылася да 24 банкаў. Колькасць чальцоў групы карыстальнікаў SWIFT у Рэспубліцы Беларусь складае 26 фінансавых установаў.

Аб’ектыў
Як адаб’юцца «самыя жорсткія ў гісторыі» санкцыі супраць Ірану на гаманцах беларусаў
2018.11.03 20:51

СК, belsat.eu

Стужка навінаў