Беларускі АМАП у загалоўках замежнай прэсы


Сёння свет прачнуўся і за ранішняй кавай пабачыў, як выглядае Беларусь у адзін з суботніх вясновых вечароў. Беларускія амапаўцы – “зоркі” хэдлайнаў.

На шэсці на Дзень Волі 25 сакавіка і падчас «зачыстак» сярод іншых затрыманых былі замежныя журналісты – з Брытаніі, Францыі, Украіны.

The Guardian

«АМАП і вадзяныя пушкі выставілі ў гарадах Беларусі і адключылі інтэрнэт па ўсёй краіне ў дзень пратэсту і шэсця за правы чалавека… Гвалт чыніўся нечакана, замаскаваныя міліцыянты перакрылі галоўныя дарогі і кідаліся на пратэстоўцаў, каб перашкодзіць фармаванню натоўпу».

RFI

«Сведкі кажуць, што адбыліся сотні затрыманняў, часам з выкарыстаннем гвалту, як, напрыклад супраць адной жанчыны, што тлумачыла журналісту свой гнеў і раптам апынулася расцягнутай на зямлі. Як гэта жанчына, у гэты дзень усе беларусы хацелі сказаць, што яны не могуць больш цярпець ад эканамічных цяжкасцяў».

LeMonde

«Сотні міліцыянтаў былі прыцягнутыя, каб забараніць доступ да цэнтральнай плошчы гораду гэтай пост-савецкай краіны, дзе хацелі сабрацца пратэстоўцы. Тады каля тысячы асобаў проста рушылі ў напрамку цэнтра гораду з крыкамі «Ганьба!». Па дарозе іх разагналі».

Washington Post

«Незвычайнае відовішча ў Менску: каля тысячы чалавек выйшлі на вуліцы сталіцы пратэставаць супраць аўтарытарнага кіраўніцтва… Шэсце было недазволеным і афіцыйныя асобы папярэджвалі дэманстрантаў, што лепш застацца ўдома. Але яны ўсё роўна выйшлі, іх сустрэлі міліцыянты, узброеныя шчытамі і дубінкамі. Танкі і салдаты чакалі непадалёк».

Па тэме: 

France24

Іх журналіст Галівер Краг быў затрыманы ў Менску ў офісе Беларускай партыі Зялёныя разам з украінскай журналісткай Крысцінай Бэрдынскіх і журналістам «Белсату» Алесем Залеўскім.

«Рэпрэсіі ў Беларусі становяцца больш жорсткімі. Некалькі сотняў чалавек, якія спрабавалі пратэставаць у Менску супраць паніжэння ўзроўню жыцця і падатку на беспрацоўе, былі затрыманыя. Пратэстоўцы скандавалі слоганы супраць кіраўніцтва краіны, былі затрыманыя і нават збітыя. У тым ліку простыя мінакі і з дзясятак журналістаў».

Яшчэ па тэме: 

ВЧ, belsat.eu

 

Стужка навінаў