Беларускі альпініст сарваўся ў гарах Расеі. МНС вядзе пошук


Расейскія ратаўнікі шукаюць альпініста-беларуса, які напярэдадні сарваўся ў гарах Чэрэкскага раёну Кабардына-Балкарыі. Да аперацыі падключылі верталёт, паведаміла мясцовае МНС.

«Па стане на 08:40 маскоўскага часу верталёт МНС Расеі вылецеў з Мінеральных водаў у Нальчык, тут ён возьме на борт ратавальнікаў і накіруецца ў Чэрэкскі раён для пошукаў альпініста з Беларусі, які сарваўся напярэдадні на гары Укю», – паведаміў кіраўнік прэсавай службы ўпраўлення МНС па рэгіёне Канцямір Бераў на запыт ТАСС.

Паводле інфармацыі, якой валодае МНС, пяць альпіністаў з Беларусі узыходзілі на гару Укю вышынёй 4,3 тысячы метраў. Пры спуску, на вышыні 4,1 тысячы метраў, адзін з іх сарваўся.

ЛБ, belsat.eu, паводле публікацыі ТАСС

Стужка навінаў