Беларуская зорка оперы Маргарыта Ляўчук выступіць з канцэртам для беларусаў


Пабачыць онлайн-выступ можна будзе сёння, 27 снежня, а 18-ай гадзіне.

Ужо сёння, 27 снежня,а 18-ай гадзіне ў палацы Радзівілаў у Небарове ў Польшчы адбудзецца сольны канцэрт вядомай беларускай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук з удзелам літоўскага піяніста Юстаса Чапоніса. Паглядзець выступ беларускай опернай зоркі можна будзе проста ў жывым эфіры. Арганізоўваюць выступ Мацей Радзівіл і Фонд «Тры трубы».

Выступленне Маргарыты Ляўчук прысвечанае ўсім беларусам, якія мірна дэманструюць у абарону правоў і свабоды, асабліва тым, хто знаходзіцца ў зняволенні, каго збіваюць і пераследуюць. У праграме канцэрту запланаваныя таксама беларускія і польскія каляды, оперныя арыі, песні Станіслава Манюшкі, народныя песні і сучасная беларуская музыка.

Месца канцэрту было абранае не проста так. Палац у Небарове сімвалізуе творчую салідарнасць і сяброўства паміж польскім і беларускім народам.

  • Оперную спявачку Маргарыту Ляўчук называюць «голасам пратэсту». Ад пачатку перадвыбарчай кампаніі яна актыўна асуджала гвалт сілавікоў.
  • Таксама дзіва актыўна ўдзельнічае ў фондзе беларускай культурніцкай салідарнасці.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў