Аляксандра Сасновіч выйшла ў трэці раўнд Ўімблданскага турніру.
У матчы другога раўнду беларуска (займае 50-ы радок рэйтынгу WTA) упэўнена перамагла амерыканку Тэйлар Таўнсенд (73) з лікам 6:0 і 6:4.
Наступнай суперніцай Аляксандры Сасновіч будзе Дар’я Гаўрылава, якая займае 25-ую пазіцыю ў рэйтынгу WTA.
НМ, belsat.eu, паводле vk.com/vkbelarustennis