Біблейская камісія Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) працавала над перакладам старажытнагрэчаскага арыгіналу 25 гадоў, піша tut.by.
У прэзентацыі кнігі «Новы запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста» у Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску браў удзел мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел, каталіцкі арцыбіскуп-мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама новы міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч ды дэпутат парламенту Алена Анісім.
БПЦ прымеркавала выданне беларускамоўнага Новага Запавету да 500-годдзя з’яўлення на свет Бібліі Францішка Скарыны.
25 лістапада ў менскім касцёле св. Сымона і св. Алены пройдзе біблійны сімпозіум «Божае слова 1517 – 2017», падчас якога адбудзецца прэзентацыя першага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове.