Беларуская нафтавая кампанія лічыць страты і ў спадзяванні, што санкцыяў не будзе


Беларусь прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі, заявіў перад семінарам у Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС Беларусі намеснік па камерцыйных пытаннях Беларускай нафтавай кампаніі Сяргей Грыб. Страты падлічваюцца.

Грыб пракаментаваў зніжэнне экспарту ў пачатку года прыкладна на 10 %, піша TUT.BY. Адбіўся рост паставак на ўнутраны рынак. Ён нагадаў, што па выніках дамоўленасцяў летась з Расеяй зацверджаны нулявы баланс на пастаўку расейскіх нафтапрадуктаў, попыт на светлыя нафтапрадукты, дызпаліва вырас, такім чынам экспарт знізіўся.

Суразмоўца не ўдакладніў, на колькі знізіцца экспарт у выніку прыпынення паставак светлых нафтапрадуктаў і дызпаліва праз скарачэнне нафтаперапрацоўкі ў сувязі з паступленнем няякаснай расейскай нафты.

«Гэта форс-мажор, таму зараз працуем над тым, каб з боку контрагентаў санкцыяў да нас не было», – адзначыў ён.

На пытанне, ці палічыла эканамічныя страты Беларусь ад прыпынення, Сяргей Грыб удакладніў: «у працэсе».

Ён распавёў, што экспартная стратэгія кампаніі застаецца нязменнай – асноўная прадукцыя пастаўляецца на найбольш прэміяльныя рынкі – Украіна, Балтыя, Польшча, цёмныя нафтапрадукты – у краіны далёкай дугі праз парты Балтыйскага мора.

Грыб таксама пракаментаваў расейскую забарону на пастаўку паліва ва Украіну, адзначаючы, што пастаўкі светлых нафтапрадуктаў магчымыя, але па дазволе ўпаўнаважаных органаў РФ.

«Цяпер пастаўка і ажыццяўляецца па такім дазволе. Што тычыцца іншых прадуктаў, бітуму, то Расея прыпыніць пастаўкі, чакаем рост попыту на беларускую прадукцыю», – сказаў Сяргей Грыб.

Аб’ектыў
Расейская нафта пашкодзіла Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод
2019.04.22 22:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў