«Беларуская Мекка». У Менску адкрылі мячэць


Праўда, неафіцыйна, бо цэнтральная зала яшчэ не працуе. Але ў мячэці ўжо праводзяцца курсы па татаразнаўству ды ісламазнаўству, а таксама чытанні Карану для дзяцей і дарослых.

Мячэць можа змясціць да 1500 вернікаў. Вышыня мінарэту 32,5 метры. Будынак месціцца на перакрыжаванні сталічных вуліцаў Грыбаедава і Ігнаценкі побач з мусульманскімі могілкамі ды так званымі Татарскімі агародамі, дзе шмат стагоддзяў жылі беларускія татары.[/vc_column_text][vc_single_image image=”369141″ img_size=”large”][vc_single_image image=”369089″ img_size=”large”][vc_single_image image=”369105″ img_size=”large”][vc_single_image image=”369049″ img_size=”large”][vc_single_image image=”369009″ img_size=”large”][vc_column_text]Калісьці князі Вялікага Княства Літоўскага раздавалі татарам, якія спавядалі іслам, зямлю на тэрыторыі сучаснай Беларусі, а тыя нават ваявалі з Тэўтонскім ордэнам і Маскоўскім княствам на баку ВКЛ.

У часы ВКЛ, Рэчы Паспалітай ды Расейскай Імперыі ў гарадах і мястэчках Беларусі было пабудавана нямала прыгожых мячэцяў, куды прыходзілі маліцца беларускія татары, але войны і камунізм зрабілі сваё… Мусульманскіх святыняў у Беларусі амаль не засталося.

Усе фотаздымкі

Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

Стужка навінаў