Беларуская гуманітарная дапамога гатовая да адпраўкі ва Украіну


Макароны, крупы і сродкі гігіены на суму каля $ 63 000 МНС Беларусі плануе перадаць місіі Міжнароднага Чырвонага крыжа ва Украіне.

Відэасправаздачу на сваім youtube-канале апублікавала МНС.

Рашэнне дапамагчы нашай паўднёвай суседцы 5 траўня прыняў урад Беларусі.

Вядоўца НТВ Тыгран Кеасаян пажартаваў з гэтае нагоды.

«Давайце, па-першае, павіншуем Беларусь: краіна нарэшце знайшла кагосьці, хто бяднейшы за яе. Як кажуць, чым багатыя, тым і падціраюся. 8 000 рулонаў туалетнай паперы! Нават беларусы зразумелі, што ў/на Украіне дупа. Але пакуль не зразумелі, што 8 000 рулонаў для ўкраінскай дупы відавочна недастаткова…», – кпіў Кеасаян.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў