Беларуская фрыстайлістка выгуляла золата на чэмпіянаце свету


Аляксандра Раманоўская ўзяла галоўную ўзнагароду ў лыжнай акрабатыцы. Чэмпіянат свету праходзіць у Дыр-Вэлі (ЗША).

У суперфінале турніру, куды прабіліся 6 найлепшых, суддзі выставілі беларускай спартоўцы 113,18 балаў. Другое месца заняла расейка Любоў Нікіціна з 89,88 баламі.

Аляксандры Раманоўскай 22 гады. Гэта першы медаль фрыстайлісткі на чэмпіянатах свету. Раней яна двойчы перамагала ў юніёрскіх першынствах планеты.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў