Беларуская фатографка заняла другое месца на «World Press Photo»


Адна з гераіняў фотагісторыі Таццяны Ткачовай

Фатографка Таццяна Ткачова з Беларусі атрымала прыз міжнароднага фотаконкурсу «World Press Photo».

Журы конкурсу прысудзіла работам беларускі другое месца ў намінацыі «Партрэты».

«Для мяне вялікі гонар стаць часткай гэтай цудоўнай сям’і! Мае жанчыны атрымалі другі прыз! Я так усхваляваная! Але гэта не толькі мой прыз! Мая мама, сябры, дзякуй усім за падтрыманне!» – паведаміла Таццяна Ткачова ў Facebook.

It is a great honor for me to be part of this amazing family!My women have recived a second prize!I am so excited!…

Opublikowany przez Tatsianę Tkachovą Czwartek, 16 kwietnia 2020

Серыя партрэтаў аўтарства беларускі называецца «Паміж правам і сорамам» і прысвечаная тэме абортаў у Беларусі.

«У гэтым праекце беларускія жанчыны, якія разглядалі аборт, распавядаюць свае гісторыі. У жанчын быў цэлы шэраг праблем – ад забруджвання пасля Чарнобыльскай катастрофы да страху перад беднасцю, нежадання быць адзінокай маці ці сексуальнага гвалту. Іх рашэнні часта прымаліся з цяжкасцю, і ў гэтай гісторыі яны не хацелі паказваць свае твары, і іх імёны былі змененыя», – гаворыцца на сайце «World Press Photo».

Hавiны
Фатографка з Беларусі выйшла ў фінал World Press Photo
2020.02.25 15:09

Таццяна Ткачова скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і Акадэмію дакументальнай фатаграфіі і фотажурналістыкі ў Санкт-Пецярбургу. Асноўная ўвага ў яе праектах надаецца жанчынам, асабліва тэмам гендарнага гвалту, канфліктаў і супраціву.

Таццяна Ткачова супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі СМІ, у тым ліку з «Такие Дела», «The Guardian», «Der Spiegel Online», «Ostpol», «Lenta», «Звязда» і «Имена».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў