Беларуская дэмакратычная апазіцыя атрымала прэмію Сахарава


Лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі» імя Сахарава стала дэмакратычная апазіцыя Беларусі, а значыць – прыхільнікі пераменаў праз грамадзянскую супольнасць.

Узнагароду прысудзілі за стварэнне Каардынацыйнай рады, за ініцыятыву адважных жанчын Святланы Ціханоўскай, Святланы Алексіевіч, Марыі Калеснікавай, Вольгі Кавальковай і Веранікі Цапкалы, а таксама за актыўнасць дзеячаў палітычнай і грамадзянскай супольнасці Сяргея Ціханоўскага, Алеся Бяляцкага, Сяргея Дылеўскага, Сцяпана Пуцілы і Міколы Статкевіча.

16 снежня падчас пленарнага пасяджэння Еўрапейскага парламенту ў Стразбурзе прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі будуць узнагароджаныя прэміяй Сахарава за 2020 год.

«Марш гонару» 11 кастрычніка.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Прэмію Сахарава За свабоду думкі, названую ў гонар савецкага фізіка і палітычнага дысідэнта Андрэя Сахарава, Еўрапарламент дае штогод з 1988-га, калі прэмія была заснаваная дзеля падтрымання асобаў і арганізацыяў, якія абараняюць правы чалавека і асноўныя свабоды.

Кожны кандыдат павінен мець падтрыманне не менш чым 40 дэпутатаў Еўрапарламенту, кожны з якіх можа падтрымаць толькі аднаго кандыдата. Пасля гэтага кандыдат праходзіць праз сістэму ацэнкі на сумесным паседжанні Камітэту замежных справаў (AFET), падкамітэту правоў чалавека (DROI) і Камітэту па развіцці (DEVE). Сярод траіх фіналістаў шляхам галасавання выбіраюць камітэты AFET і DEVE.

Спіс сёлетніх намінантаў на прэмію «За свабоду думкі» імя Сахарава:

  • дэмакратычная апазіцыя ў Беларусі, рэпрэзентаваная Каардынацыйнаю радаю, ініцыятываю смелых жанчын ды палітычнымі і грамадскімі дзеячамі;
  • Наджыб Міхаэль Муса, арцыбіскуп Масулу, Ірак;
  • гўапінольскія актывісты і Бэрта Касэрэс у Гандурасе;
  • дэмакратычная апазіцыя ў Беларусі ў асобе Святланы Ціханоўскай;
  • польскія ЛГБТ-актывісты Якуб Гаўран, Паўліна Паёнк, Павэл Прэнэта і Каміль Мачуга, заснавальнікі сайту «Atlas of Hate».

ЮЦ Belsat.eu

 

Стужка навінаў