Беларуская дэлегацыя паехала ў Маскву разбірацца наконт паставак малака


Беларускі і расейскі бакі будуць абмяркоўваць ход выканання пунктаў дарожнай мапы па ўрэгуляванні пытанняў паставак, у тым ліку механізм адкрыцця беларускіх прадпрыемстваў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Рассельгаснагляд адмяніў забарону на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў тары больш за 2,5 л і зацвердзіў пералік пастаўшчыкоў. У спіс прадпрыемстваў, уключаных у дарожную мапу і маючых права паставак у Расею, патрапілі «Баранавіцкі малочны камбінат», «Ляхавіцкі малочны завод», «Беллакт», «Мазырскія малочныя прадукты», «Тураўскі малочны камбінат» і «Лідскі малочна-кансервавы камбінат».

***

«Рассельгаснагляд» неаднаразова выказваў прэтэнзіі да беларускай малочнай прадукцыі праз «рэшткі забароненых рэчываў». Эмбарга на беларускае малако ў Расеі пачало дзейнічаць 26 лютага. Рассельгаснагляд забараніў увоз на тэрыторыю Расеі ўсёй малочнай прадукцыі з Беларусі. Абмежаванні датычылі звычайнага малака і вяршкоў, і іх сухіх адпаведнікаў, а таксама малочнай сыроваткі. Лукашэнка нават пагражаў Расеі адказаць за забарону.

Новыя мяса-малочныя войны Расеі супраць Беларусі эканамісты тлумачаць не палітычнымі прычынамі, а лабіяваннем з боку расейскіх вытворцаў. Гэта ўскосна пацвердзіў і расейскі прэм’ер – на Інвестыцыйным саміце ў Сочы Дзмітрый Мядзведзеў заявіў аб Дактрыне харчовай бяспекі Расеі. Усю ежу трэба купляць унутры РФ, каб ні ад каго не залежыць.

На меркаванне эканаміста Леаніда Заікі, малочны канфлікт паміж Расеяй і Беларуссю – гэта не вайна, а вынік канкурэнцыі на расейскім рынку. І гэтае змаганне беларускія вытворцы прайграюць у тым ліку праз якасць прадукцыі.

Больш пра малочныя войны:

ДР belsat.eu

Стужка навінаў