Беларуская чыгунка запусціць 40 дадатковых цягнікоў на святы


Беларуская чыгунка абвясціла пра дадатковыя меры для перавозак пасажыраў у святочныя дні. Агулам з 26 красавіка па 12 траўня пусцяць 40 дадатковых цягнікоў, у тым ліку 34 унутры Беларусі і 6 у міжнародным злучэнні.

У Беларусі дадатковыя цягнікі будуць хадзіць паміж Менскам і Гомелем, Віцебскам, Брэстам, Магілёвам, Мазыром і Пінскам, паведамілі ў БЧ.

Hавiны
Берасце і Будапэшт звяжа наўпроставы цягнік «Стэфан Баторый»
2019.02.28 16:21

Таксама дадатковыя рэйсы пойдуць па маршрутах Менск – Вільня і Санкт-Пецярбург – Бранск.

Нагадаем, што выходнымі сёлета ў Беларусі з’яўляюцца 1 траўня (Свята працы), 7 траўня (Радаўніца) і 9 траўня (Дзень Перамогі).

Hавiны
«Штадлер» у Беларусі распачне стварэнне трамваяў і цягнікоў для Еўропы
2019.02.19 18:31

Апроч таго, рашэннем Савету міністраў, працоўны дзень з панядзелка 6 траўня пераносіцца на суботу 4-га, з серады 8 траўня – на суботу 11-га. У выніку выходнымі будуць 1, 5,6,7,8 і 9 траўня, а працоўнымі – 2, 3, 4, 10 і 11 траўня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў