Беларуская чыгунка прыпыняе рух цягнікоў праз Расею


Цягнікі Беларускай чыгункі, якія курсуюць праз Расею, з 18 сакавіка будуць спыняцца на апошняй каля мяжы станцыі ў Беларусі, паведамляе прэсавая служба БЧ.

Цягнікі, якія курсуюць па маршрутах Віцебск-Рудня-Віцебск, Ворша-Краснае-Ворша, Крычаў-Сураж-Крычаў, а таксама Ворша-Асінаўка-Ворша, з 18 сакавіка не будуць заязджаць на тэрыторыю Расеі.

Беларуская чыгунка паведамляе, што пасажыры змогуць вярнуць грошы за квіткі. Дзеля гэтага неабходна звярнуцца ў любую білетную касу. Грошы вернуць без дадатковых аплатаў і збораў. Пры гэтым тэрміны вяртання праязных дакументаў не абмежаваныя.

З Расеі ў Беларусь грамадзяне нашай краіны змогуць вярнуцца міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі без абмежаванняў.

У адпаведнасці з пастановаў ураду Расеі, уезд замежнікаў, у тым ліку і беларусаў, абмяжоўваецца з 18 сакавіка да 1 траўня бягучага году. Але пакуль БЧ паведамляе, што да 19 сакавіка міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсуюць у зносінах Беларусь-Расея, будуць ездзіць ў поўным аб’ёме паводле ранейшага графіку.

Hавiны
У Расеі 114 выпадкаў заражэння каронавірусам
2020.03.17 15:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў