«Беларуская чыгунка» пачне прадаваць электронныя квіткі праз мабільнае прыкладанне


Мабільнае прыкладанне «БЧ. Мой цягнік» ужо пратэставалі. З 2 снежня праз яго можна будзе набываць квіткі на цягнікі.

Прыкладанне будзе даступнае для карыстальнікаў смартфонаў на Android і iOS.

«За 11 месяцаў 2019 года на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі аформлена 2,7 млн квіткоў, да канца 2019 года чакаецца, што праз Інтэрнэт набудуць каля 3 млн электронных праязных дакументаў», – паведамляе прэс-служба БЧ.

Таксама з 1 снежня БЧ адмяняе камісійны збор за афармленне электронных білетаў і яны будуць каштаваць менш, чымся ў білетнай касе.

Цяпер гэты збор на білеты ўнутры краіны складае 24 капейкі, а ў міжнародных пасажыраперавозках – 78 капеек.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў