Беларуская чыгунка атрымала ліст пра выбухоўку на менскім вакзале і замінаваных самалётах


У Магілёўскае аддзяленне БЧ паступіла паведамленне аб выбухоўцы на чыгуначным вакзале ў Менску.

У ананімным лісце паведамлялася і пра 2 выбуховыя прылады ў самалётах рэйсаў Менск – Кіеў і Менск – Калінінград. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданова.

«Сёння а 17.29 у Магілёўскае аддзяленне БЧ па электроннай пошце паступіла паведамленне аб нібыта закладзенай выбуховай прыладзе ў будынку чыгуначнага вакзалу ў Менску і 2 выбуховыя прылады ў самалётах рэйсаў Менск – Кіеў і Менск – Калінінград, якія павінны былі вылятаць сёння ўвечары з аэрапорту Менск-2», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Hавiны
Тэлефонны тэрор у Беларусі – ад школьнага хуліганства да замежнай агрэсіі?
2019.04.10 13:28

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў