Беларуская чыгунка адмяняе большасць цягнікоў ў Маскву і Санкт-Пецярбург


З 23 сакавіка Беларуская чыгунка часова адмяняе шэраг міжнародных пасажырскіх цягнікоў у Маскву і Санкт-Пецярбург, паведамляе прэсавая служба БЧ.

Беларуская чыгунка паведамляе, што ў адпаведнасці з пастановаю ўраду Расеі аб абмежаванні ўезду замежнікаў у РФ, адмяняе шэраг цягнікоў у Маскву і Санкт-Пецярбург. З 23 сакавіка і да 1 траўня цягнікі з Гомля, Горадні, Берасця і Полацку ў сталіцу Расеі і Санкт-Пецярбург не будуць курсаваць. Але пры гэтым застануцца міжнародныя цягнікі № 2 / 1 Менск-Масква і № 52 / 51 Берасце-Санкт-Пецярбург.

У білетных касах без збірання дадатковых аплатаў і збораў можна вярнуць грошы за квіткі.

БЧ нагадвае, што беларусы могуць вярнуцца на радзіму з Расеі міжнароднымі пасажырскімі цягнікамі без абмежаванняў.

Hавiны
Як выглядае беларуска-расейская мяжа ў першы дзень забароны на ўезд?
2020.03.18 19:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў