Беларуская армія рыхтуецца да маштабных вучэнняў – удзельнічаюць каля 7,5 тыс. вайскоўцаў


З 6 па 12 верасня 2018 гадоў у Беларусі пройдуць маштабныя камандна-штабныя вучэнні Узброеных сіл. У вучэнні прымуць удзел да 7.500 вайскоўцаў, 260 адзінак бранятанкавай тэхнікі і каля 30 самалётаў і верталётаў. Пра гэта паведамляе сайт Мінабароны.

Падраздзялення ўжо пачалі рух у раёны правядзення манеўраў. Часткі 74-га асобнага палка сувязі і 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання ўжо здзейснілі марш на Абуз-Лясноўскі палігон. Падраздзялення 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання ажыццявілі пагрузку тэхнікі на чыгуначны транспарт і адправіліся на Барысаўскі палігон.

Падчас манеўраў вайскоўцы задзейнічаюць шэсць палігонаў, раёны і ўчасткі мясцовасці Берасцейскай, Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласцей.

  • Летась у верасні на тэрыторыі Беларусі адбываліся беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2017». У іх прынялі ўдзел не менш за 10 тыс. вайскоўцаў – прыкладна 3 тыс. расейскіх і 7 тыс. беларускіх. Такім чынам у запланаваных на верасень 2018 года вучэнняў задзейнічаюць нават крыху больш беларускіх вайскоўцаў, чым падчас «Захаду-2017».
  • У сакавіку-красавіку 2018 года ў Беларусі паводле загаду Аляксандра Лукашэнкі адбылася маштабная праверка Ўзброенных сілаў. Праверка ўключала ў сябе правядзенне вучэнняў з баявой стральбою, фармаванне асобнай механізаванай брыгады ды іншыя мерапрыемствы. З запасу прызываліся да 2 тыс. ваеннаабавязаных, у тым ліку жанчыны.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў