Беларуская амбасада ў Ізраілі застаецца ў Тэль-Авіве


Беларускае МЗС каментуе ўчорашнюю заяву Трампа.

Прадстаўнік МЗС Дзмітрый Мірончык заявіў журналістам, што амбасада ў Ізраілі працягне працу ў Тэль-Авіве.

«Мы зыходзім з таго, што гэтае пытанне павіннае вырашацца ў фармаце наўпроставых перамоваў уцягнутых бакоў на міжнароднай прававой аснове, якая маецца цяпер, у поўнай адпаведнасці з рэзалюцыямі Рады бяспекі ААН і ранейшым дамовамі», – сказаў Мірончык.

Паводле беларускіх дыпламатаў, перавод беларускай амбасады «можа разглядацца ва ўвязцы з паспяховым завяршэннем мірнага працэсу і знаходжаннем узаемапрымальнага рашэння па канчатковым статусе Іерусаліма».

Учора Дональд Трамп заявіў, што прыйшоў час прызнаць Іерусалім сталіцай Ізраіля.

«Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль працягне працу ў Тэль-Авіве», – заявіў Мірончык.

Улетку 2017-га ў Іерусаліме адбыліся сутыкненні паміж ізраільцянамі і палестынцамі – адныя з найбольш жорсткіх цягам апошніх гадоў. Новая хваля гвалту стала тэмаю паседжання Рады бяспекі ААН у ліпені.

ДД

Стужка навінаў