Беларуская Акадэмія Навук зоймецца стварэннем вакцыны ад каронавірусу


Аб гэтым было сказана на паседжанні міжведамственнай працоўнай групы, перадае БелТА.

Беларуская Акадэмія навук абвясціла, што неабходна стварыць школу для папярэджання інфекцыяў. У тым ліку плануецца ствараць вакцыну ад каронавірусу.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

«На паседжанні было адзначана, што сёння неабходна стварыць айчыннай навуковай школы з экспертаў для адаптацыі і ацэнкі існых і стварэння новых вакцынаў супраць патэнцыйна небяспечных агентаў. Асаблівая ўвага будзе нададзеная пытанню важнасці стварэння айчыннай вакцыны супраць COVID-19, таму што існуе залежнасць цыркулюючых у папуляцыі штамаў ад рэгіёна», – распавялі ў прэс-службе НАН.

Раней расейскія навукоўцы заяўлялі, што скончылі клінічныя выпрабаванні сваёй вакцыны ад COVID-19.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў