Беларускаму музыку і прыхільніку ДНР Каліну прабілі галаву ў Расеі

Віктар Каліна

Беларускі шансанье Віктар Каліна быў моцна збіты разам з сынам на сваёй аграсядзібе ў Смаленскай вобласці Расеі. Пра гэта ён распавёў у адкрытым звароце пад назвай «Не тую краіну назвалі Гандурасам» да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

«29 чэрвеня гэтага года, адпачывальніца на нашай прыватнай тэрыторыі п’яная кампанія ўчыніла бойку, у выніку чаго майму сыну, які прыехаў да мяне ў госці з Беларусі, былі нанесеныя пабоі, а мне была нанесеная адкрытая чэрапна-мазгавая траўма галавы бутэлькай шампанскага», – расказаў музыка.

Беларускі «кароль шансону» Віктар Каліна ў ДНР: песні паспяваць і аўтаматам памахаць

Паводле яго, прычынай канфлікту сталі спрэчкі з гасцямі – ахоўнікамі папраўчай калоніі – адносна партрэту Аляксандра Лукашэнкі, якога тыя назвалі Сталіным.

«Пасля нанесенага мне ўдару бутэлькай шампанскага ззаду па галаве я два разы губляў прытомнасць. Крывацёк з сечанай раны галавы быў вельмі значным. У той момант, калі я зыходзіў крывёю, пʼяная кампанія, пераважна з вельмі пʼяных жанчын, спрабавала штурмам узяць дом, урываючыся ў яго, спрабуючы мяне дабіць, абражаючы членаў сямʼі», – заявіў Каліна.

Сепаратыст Віктар Каліна ездзіць па Беларусі з турам «Эх, разгуляемся»

Музыка адзначыў, што п’яныя таксама не пускалі да яго дактароў. Лекаванне цягнулася тры месяцы, а галаўныя болі сталі ягоным «сталым спадарожнікам». Да суду людзей, якія збілі музыку, прыцягнуць не атрымалася, але яго самога аштрафавалі за нецэнзурную лаянку ў дачыненні да чалавека, якога Каліна вінаваціць у збіцці.

Віктар Каліна з разбітай галавой. Фота: kalina-shanson.com

У выніку Віктар Каліна звярнуўся па «справядлівасць» да прэзідэнта РФ, хоць і прызнаў, што ранейшыя ягоныя звароты не былі пачутыя.

Шансанье Каліна просіць Лукашэнку абараніць ад «апазіцыі, радыкалаў і бандэраўцаў»

І хоць музыка адзначае, што раней быў прыхільнікам Расеі і асабіста Пуціна ды мае падзякі ад «ДНР», цяпер ён непакоіцца пра магчымае аб’яднанне Беларусі і Расеі. Паводле яго, у выніку паглыблення інтэграцыі Беларусь стане стане часткай «хаосу прававога і судовага, паліцэйскага бязмежжа», якія прыйдуць у краіну з РФ.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны