Беларускаму кіно – 90 гадоў


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=JMLLHYZdByw”][vc_column_text]Пачаткам нацыянальнага кінематографу і нашым сувязям з Галівудам прысвечаная выстава «Час нямых зорак. Ад чорна-белага да чырвонага».

Золак беларускага кіно – з пачатку ХХ стагоддзя і да 30-ых гадоў – набліжае выстава «Час нямых зорак. Ад чорна-белага да чырвонага» ў Нацыянальным гістарычным музеі. Ці ўсе мы помнім, з чаго пачыналася нашае кіно?

«Ёсць такая памылка – лічыць, што першым беларускім фільмам была «Лясная быль», ён першым выйшаў у пракат, але знялі першым «Забітую жыццём», і плакат гэтага фільму можна пабачыць у нас», – распавядае куратарка выставы Мая Кацнельсон.

Кіно ў Беларусі пачалі здымаць у 10-ых гадах мінулага стагоддзя. Кожная прэм’ера была падзеяй – каля кінатэатраў выстройваліся вялікія чэргі, кінаманы збіралі паштоўкі з любімымі акторамі. Выстава, як кажа навуковая супрацоўніца Нацыянальнага гістарычнага музею Дар’я Вострагаловая, стварае ўнікальны клімат: «Старыя патэфоны, фотаапараты, рэчы вядомых беларускіх актораў – гэта надае такую цеплыню выставе і дапамагае акунуцца ў атмасферу беларускага кіно».

Сёлета беларускі кінематограф адзначае 90 гадоў. Але нашыя таленты, на жаль ці на шчасце, не абмяжоўваліся межамі Беларусі.

Беларусы фактычна былі першапраходнікамі ў сусветным кіно: стваральнік знакамітай амерыканскай студыі «Metro-Goldwyn-Mayer» Лазар Маер родам з Менску, а галівудскія акторы Скарлет Ёгансан і Гэрысан Форд таксама маюць беларускія карані.

Паглядзець нямыя фільмы ды адчуць атмасферу 30-ых у Гістарычным музеі ў Менску можна да 11 студзеня.

ІНШЫЯ ТЭМЫ:

  • Гурту «Ілюжан» – 5 гадоў!
  • 8 лістапада 1883 года нарадзіўся прэм’ер-міністр БНР Вацлаў Ластоўскі.
  • Фотаальбом пра Гомель – вагою 20 кг і толькі ў адным асобніку.

Настасся Храловіч, Вольга Гардзейчык, Сяргей Будкін

Стужка навінаў