Беларускамоўная іспанка: Незалежнасць Каталоніі – гэта добра, але не цяпер


Незалежнасць Каталоніі стала больш рэальнай пасля апошніх парламенцкіх выбараў. Плюсы і мінусы аддзялення для саміх каталонцаў Аліна Коўшык аналізуе з іспанскім філолагам Анхэляй Эспіносай Руіс, якая ведае дзесяць моваў, у тым ліку беларускую.

4 кастрычніка будуць афіцыйна абвешчаныя канчатковыя вынікі выбараў у парламент Каталоніі. У гісторыю яны ўвойдуць як самыя масавыя за апошнія 30 гадоў: на ўчасткі для галасавання прыйшлі 63% выбарцаў. Але перш за ўсё цікавыя яны тым, што абсалютную большасць у парламенце атрымалі партыі «Разам за «Так» і «Кандыдатура народнага адзінства», прыхільнікі незалежнасці Каталоніі.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=TD7S7xp_A4M&feature=youtu.be”][/vc_column][/vc_row]

«Культура каталонцаў шмат пацярпела падчас дыктатуры Франка, – кажа Анхэля Эспіноса Руіс. – Калі яны хочуць мець сваю дзяржаву – трэба імкнуцца да гэтага, бо для гэтага і існуе дэмакратыя, існуюць рэферэндумы».

Андалузка па паходжанні, Анхэля не супраць рэферэндума ў Каталоніі ў справе аддзяленні ад Іспаніі, але лічыць, што ад незалежнасці зазнае страты перш за ўсё каталонская гаспадарка.

Як іспанцы рэагуюць на вынікі выбараў, якія каталонцы называюць «плебісцытам», і наколькі важны гэты рэгіён для каралеўства – глядзіце ў размове з госцяю «Прасвету», які выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 22:05.

Пра канфлікт паміж Мадрыдам і Барсэлонай, а таксама пра тое, чым стане для Расеі ўцягванне ў вайну ў Сірыі ды выбары ў ДНР і ЛНР глядзіце ў найноўшым выданні.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=knCr6z7zCyY”][vc_column_text]ДД, belsat.eu

Стужка навінаў