Акцыя «Белсату»: падарункі ў крамах «Логвінаў» і «Symbal.by»


«Белсат» пачынае вясновую акцыю. Торбы, заплечнікі ды календары кампаніі «Беларускамоўны» – бясплатна за пакупкі ў кнігарні «Логвінаў» і краме «Symbal.by».

Акцыя стартуе 1 красавіка і працягнецца да таго моманту, пакуль у крамах партнёраў не скончацца апошнія адзінкі промапрадукцыі кампаніі «Беларускамоўны».

Атрымаць бясплатна можна заплечнік «Беларускамоўны», торбу «Беларускамоўная» або гадавы насценны каляндар з лагатыпам кампаніі. Распрацаваў яго, дарэчы, вядомы беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.

Каб атрымаць падарункі, дастаткова прыйсці ў кнігарню «Логвінаў» або краму «Symbal.by» ды выканаць простыя ўмовы:

Кнігарня «Логвінаў»:

Набыць кнігі выдавецтва «Логвінаў» на суму ад 25 рублёў

Крама «Symbal.by»:

Набыць любую прадукцыю на суму ад 50 рублёў.

Адзнач роднай беларускую!

У 2019 годзе ў нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, сярод пунктаў будуць пытанні (нумар 12 і 13) і пра вашую родную мову. Адказ мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам «беларуская» вы станоўча паўплываеце на яе.

Беларуская мова – гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага народу. Вынікамі перапісу мы здольныя засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы – паўнавартасная нацыя, вартая зацікаўлення і павагі з боку іншых нацыяў свету.

Падтрымайма наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

Беларускамоўны

Глядзі таксама
Каментары