«Беларуськалію» дадуць крэдыт у $ 400 мільёнаў


Еўразійскі банк развіцця выдасць ААТ «Беларуськалій» $ 400 мільёнаў на фінансаванне абаротнага капіталу і інвестыцыйнай праграмы. Пра гэта паведамляецца на сайце ЕАБР.

Падпісанне двух крэдытных дамоваў на $ 400 мільёнаў адбылося ў Менску 14 студзеня. Сума ўлічвае раней перададзенае фінансаванне ў рамках падпісанага ў траўні 2019 года крэдытнай дамовы на 100 млн.

«Сродкі будуць накіраваныя на павелічэнне вытворчасці калійных угнаенняў у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку прамысловую распрацоўку Петрыкаўскага радовішча калійных соляў з будаўніцтвам і ўвядзеннем у эксплуатацыю ў 2021 годзе горна-абагачальнага камбіната ў Гомельскай вобласці магутнасцю не менш чым 1,5 млн тон хларыду калію ў год», – паведамляюць у ЕАБР.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, «рэалізацыя гэтага праекту спрыяе ўстойліваму эканамічнаму росту Рэспублікі Беларусь».

Раней паведамлялася, што агулам інвестыцыі ў Петрыкаўскі горна-абагачальны камбінат, які будуецца з 2015 года, складуць $ 1,5 млрд. Плануецца, што на камбінаце будзе створана 1700 працоўных месцаў.

У Петрыкаве зносяць прыватныя будынкі, што не спадабаліся Лукашэнку

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары