Беларускай супольнасці ўручылі прэмію Сахарава


У Бруселі прадстаўнікам беларускай супольнасці ўрачыста ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». Прэмію ўручаў спікер Еўрапарламенту Давід Сасолі, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» прысудзілі дэмакратычнай апазіцыі Беларусі 22 кастрычніка. Атрымлівалі прэмію прадстаўнікі Прэзідыюма Каардынацыйнай Рады: Святлана Ціханоўская, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Вераніка Цапкала, Сцяпан Пуціла, родныя палітзняволеных, сярод якіх жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч, сястра Марыі Калеснікавай ды іншыя.

Прадстаўнікі беларускай грамадскасці ў Еўрапарламенце.
Фота: Белсат
Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Сцяпан Пуціла, Вольга Кавалькова.
Фота: Белсат

«Мы не хочам умешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, але мы бачым, што беларусы самыя хочуць выбіраць. Мы вас разумеем, бо памятаем, як гэта было ў нашай гісторыі. Вашую барацьбу мы прымаем як нашую барацьбу. Мы разумеем, што барацьба складаная, але яна неабходная. Пасля ўручэння прэміі мы будзем працягваць працаваць», – адзначыў старшыня Еўрапарламенту Давід Сасолі.

Святлана Ціханоўская падзякавала за ясную пазіцыю датычна Беларусі, а Вераніка Цапкала адзначыла, што цяпер у Беларусі ідзе рэвалюцыя ў галовах.

«Я б хацела прэмію прысвяціць кожнаму беларусу».

Вольга Кавалькова падкрэсліла, што беларусам істотна адчуваць падтрыманне, а Алесь Бяляцкі папрасіў, каб 2021 год у ЕЗ быў годам Беларусі.

«Беларускі народ заплаціў і плаціць за сваю свабоду вялікую цану. Але мы поўныя рашучасці перамагчы. Мы не спынімся, пакуль не пераможам», – перадала словы палітвязня Мікалая Статкевіча ягоная жонка Марына Адамовіч.

Hавiны
Офіс Ціханоўскай назваў сем кірункаў эканамічнага ціску на ўлады
2020.12.15 18:02

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў