Беларускага дужанніка пазбавілі золата Еўрапейскіх гульняў


Кірыл Грышчанка падчас перамогі на ІІ Еўрапейскіх гульнях. Фота: noc.by

Еўрапейскі алімпійскі камітэт пазбавіў залатога медаля II Еўрапейскіх гульняў у Менску беларускага дужанніка Кірыла Грышчанку праз допінг.

Як паведамілі ў камітэце, у допінг-спробе беларускага спартоўца быў выяўлены дэгідрахлорметыл-тэстастэрон.

Чэмпіёна Еўрапейскіх гульняў злавілі на допінгу

У выніку беларус будзе пазбаўлены свайго медаля. Інфармацыя пра гэта перададзеная ў адпаведныя міжнародныя федэрацыі.

Падчас II Еўрапейскіх гульняў у Менску Грышчанка заваяваў залаты медаль у грэка-рымскім дужанні. Цяпер узнагарода пяройдзе да грузінскага дужанніка Якабі Каджаі.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары