Беларускае журы паставіла Расеі нуль балаў на дзіцячым Еўрабачанні


24 лістапада на дзіцячым Еўрабачанні перамагла полька Viki Gabor з песняй Superhero.

Вынікі дзіцячага Еўрабачання-2019

Сёлетні песенны конкурс для дзяцей праходзіў у польскай Сілезіі ў горадзе Глівіцы.

Гэта другая запар перамога Польшчы на дзіцячым Еўрабачанні. Летась полька Roksana Węgiel узяла першую ступеньку п’едэсталу падчас правядзення гэтага конкурсу ў Менску.

Падчас сёлетняга галасавання беларускае журы дало 12 балаў Казахстану і 10 для Польшчы. Расея не атрымала ад беларускага журы ніводнага балу.

Вынікі галасавання беларускага журы

Расею на дзіцячым Еўрабачанні прадстаўлялі Таццяна Межэнцэва і Дэнберэл Ооржак.

Беларусь ад расейскага журы таксама атрымала нуль. Расейскае журы аддало 12 балаў Аўстраліі.

Вынікі галасавання расейскага журы

Ад Беларусі на Еўрабачанне ў Польшчы паехала Ліза Міснікава.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў