Беларуска загінула ў Альпах


33-гадовая альпіністка з Беларусі Кацярына Кліманская загінула 20 жніўня на гары Матэргорн у італійскіх Альпах на мяжы з Швейцарыяй.

Як паведамляе ilmessaggero.it, беларуска адправілася ў паход з сябрам-украінцам.

Паводле яго словаў, дзяўчыне нечакана стала кепска.

Hавiны
На чэмпіянаце свету ў Аўстрыі патануў беларускі паралімпіец. 16 гадоў таму ён цудам выжыў у ДТЗ
2019.08.21 21:29

«Яны была знясіленыя, сказала, што не мае сілаў. Яны павалілася на зямлю і не рэагавала», – паведаміў сябар.

Украінец узняўся па дапамогу, але нікога не знайшоў. На спробы падаць сігнал па радыё, таксама ніхто не адказаў. Калі ён вярнуўся, дзяўчына ўжо была мёртвая.

Ратавальнікі забралі цела толькі на наступную раніцу, бо іхны верталёт не прыстасаваны да палётаў уначы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў