Беларуска стала віцэ-міс на конкурсе «Міс Свету Plus Size»


Топ-5 пераможцаў конкурсу.
Фота: TUT.by

У Кіеве завяршыўся міжнародны конкурс прыгажосці «Міс Свету Plus Size». Першае месца падзялілі Бразілія і Сурынам, а карону віцэ-міс заваявала прадстаўніца Беларусі, піша TUT.by.

Агулам Беларусь прадстаўлялі тры ўдзельніцы – Вікторыя Клявец, Інга Буліцкая і Наталля Калеснікава, якая і атрымала тытул віцэ-міс.

Hавiны
Топ-20 прыгажунь, якія прэтэндуюць на перамогу ў конкурсе «Міс Беларусь Plus Size»
2019.09.30 17:25

Пры гэтым у «Top Five» увайшла яшчэ адна беларуска – Кацярына Лаздоўская, якая прадстаўляла Латвію. Яна нарадзілася ў Беларусі, але з’ехала з краіны ў дзяцінстве. У Глыбокім у яе ёсць сетка салонаў прыгажосці.

У конкурсе таксама спаборнічалі прадстаўніцы Украіны, Расеі, Латвіі, Індыі, Нідэрландаў, Бельгіі і Сінгапуру.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў