Беларуска стала еўрапейскай «Міс свету»


У сёлетнім «Міс свету» перамагла Ванэса Понсэ дэ Леон з Мексікі. Марыя Васілевіч з Беларусі ўвайшла ў фінале ў пяцёрку найлепшых удзельніц і атрымала тытул «Міс свету – Еўропа». Гэта найлепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу нашай краіны ў гэтым конкурсе.

У фінальным шоу ўдзельніцы выканалі танцы народаў свету, паказалі творчыя нумары і прадэманстравалі вячэрнія сукенкі.

Марыя Васілевіч выйшла на сцэну ў сукенцы з бліскучай тканіны, якая пад сцэнічным святлом змяняла адценні – ад бірузовага да сіняга.

Tut.by піша, што дызайн сукенкі распрацоўвала Юлія Латушкіна, ён – асацыяцыя на беларускія азёры і рэкі.

У фінале Марыя Васілевіч разам з дзяўчатамі з Тайланда, Мексікі, Уганды і Ямайкі адказвала на пытанні журы.

Каб зразумець пытанне, беларусцы спатрэбіўся пераклад.

«Міс свету» – самы прэстыжны конкурс прыгажосці. Ён ладзіцца з 1951 года. У 2014-м арганізатары адмянілі дэфіле ў купальніках з-за «неадпаведнасці духу часу«. У апошнія гады конкурс робіць акцэнт на ідэю «прыгажосці з мэтай», надаючы вялікую ўвагу дабрачынным праектам канкурсантак. Гэтак, пераможца паводле ўмоваў конкурсу ахвяруе прызавыя на дабрачыннасць і цягам года – да наступнага конкурсу – павінная браць удзел у дабрачынных акцыях (ёй аплацяць жытло ў Лондане на год).

ВІДЭА
Лукашэнка не выключае, што «Міс Беларусь 2018» можа ўзначаліць калгас
2018.07.10 21:05

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў