Беларуска-румынскія дачыненні Лукашэнка апісаў 23 словамі


У суботу Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Румыніі Клаўса Ёганіса з Нацыянальным днём і 100-годдзем Вялікага аб’яднання гэтай краіны.

У тэлеграме кіраўнік Беларусі апісаў дачыненні абедзвюх краінаў адным сказам.

«Узаемная зацікаўленасць і заснаваны на прынцыпах павагі і даверу сістэмны дыялог паміж нашымі дзяржавамі надалі значны імпульс развіццю двухбаковых адносін у апошнія гады», – гаворыцца ў віншаванні.

Старонка кіраўніка Беларусі падае, што Лукашэнка выказаў у віншаванні надзею, што краіны і далей працягнуць дэманстраваць «станоўчыя вынікі шматпланавай супрацы».

Клаўс Ёганіс у Еўрапарламенце ў кастрычніку 2018-га. Фота – Vincent Kessler/Reuters/Forum

У студзені–верасні 2018 года таваразварот Беларусі з Румыніяй склаў амаль $ 100 млн. Беларусь экспартавала ў Румынію на $ 62 млн, імпартавала – на $ 36,5 млн.

  • Вялікім аб’яднаннем гісторыкі называюць працэс далучэння да Румыніі Трансільваніі і Букавіны, які распачаўся 1 снежня 1918 года падчас распаду Аўстра-Венгрыі. Завяршыўся ён на пачатку 1919 года.

ДД

Стужка навінаў