Беларусіх мужчын могуць пазбавіць права пайсці ў чыноўнікі, калі яны не служылі ў войску


Улады Беларусі разглядаюць магчымасць абмежаваць прыём на дзяржаўную службу мужчын, якія не хочуць служыць у войску, паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства абароны Беларусі.

«Разглядаюцца пытанні ўжывання абмежаванняў прыёму на дзяржаўную і іншую службу грамадзянаў, якія не прайшлі вайсковую службу, не маючы на ​​тое законных падстаў. Таксама абмяркоўваецца пытанне прыняцця рашэнняў аб часовым абмежаванні права грамадзянаў на выезд з Рэспублікі Беларусь у выпадку іх няяўкі на мерапрыемствы прызыву», – гаворыцца ў паведамленні.

Цягам апошніх гадоў у Беларусі не стае прызыўнікоў для камплектавання арміі. «Дэфіцыт прызыўных рэсурсаў звязаны ў першую чаргу з дэмаграфічнай сітуацыяй у краіне», – тлумачыць Мінабароны. Абароннае ведамства адзначае, што вырашыць гэтую праблему можна «шляхам скарачэння колькасці адтэрміновак ад прызыву».

Аб’ектыў
Чаму беларускія мужчыны не спяшаюцца служыць у войску?
2019.02.26 21:13

Сёлета Мінабароны прапанавала ўвесці для студэнтаў новыя правілы адтэрміноўкі ад войска і прывілеі для тых, хто адслужыў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў