Беларусі выплацяць кампенсацыю за перанос ЧС-2021


Гэта прапісана ў кантрактах.

Сябра рады IIHF Пэтр Бржыза распавёў, што беларускім арганізатарам выплацяць кампенсацыю за адмену чэмпіянату свету па хакею ў Беларусі.

«Усё гэта дакладна прапісана ў кантрактах. Мы чакаем аналізу і дакладу ад офісу генеральнага сакратара IIHF, у якім будуць вызначаны ўсе марнаванні і наступствы гэтага рашэння. Мы атрымаем гэтую інфармацыю ў бліжэйшыя тыдні», – сказаў Пэтр Бржыза.

У панядзелак рада IIHF пазбавіла Менск права прыняць матчы чэмпіяната свету, які павінен прайсці з 21 траўня да 6 чэрвеня. Розныя еўрапейскія грамадскія арганізацыі заклікалі Міжнародную федэрацыю перанесці турнір з беларускай сталіцы з прычыны напружанай палітычнай сітуацыі ў краіне. У студзені некалькі буйных спонсараў заявілі, што адмовяцца фінансаваць чэмпіянат, калі ён пройдзе ў Беларусі. Сваё рашэнне IIHF патлумачыла пытаннямі бяспекі, якія застаюцца па-за яе кантролем.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў