«Беларусі пагражае небяспека». Пікеты супраць інтэграцыі прайшлі ў Санкт-Пецярбургу


Акцыя супраць інтэграцыі ў Санкт-Пецярбургу.
Фота: Вольга Смірнова

У паўночнай сталіцы Расеі 8 снежня таксама прайшлі пікеты супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі ды РФ.

Серыю адзіночных пікетаў на Малой Садовай вуліцы ў Санкт-Пецярбургу арганізавалі мясцовыя актывісты. Яны праводзіліся на знак салідарнасці з акцыямі пратэсту ў Менску, паведамляе ў Facebook Марына Кен.

Пикеты на Невском против "углублённой интеграции", против поглощения Республики Беларусь, затеваемой агрессивным режимом. Часть 1 прямой трансляции.

Opublikowany przez Marinę Ken Niedziela, 8 grudnia 2019

«Зараз Беларусі пагражае рэальная небяспека. Гаворка ідзе пра паглынанне нешматлікага народу, у параўнанні з Расеяй», – адзначыла ўдзельніца пікета Яўгенія Літвінава.

Актывістка выказала спадзеў, што Беларусь застанецца асобнай незалежнай краінай.

Opublikowany przez Ольга Борисовна Смирнова Niedziela, 8 grudnia 2019

Недалёка ад месца правядзення акцыі стаялі аўтазакі. Да яе ўдзельнікаў падыходзілі паліцыянты.

Удзельнікі таксама трымалі плакаты з надпісамі «Жыве Беларусь», «За нашу і вашу свабоду», «Не трэба «інтэграваць» Пуціна на 5-ы тэрмін ні ў Расею, ні ў Беларусь».

Аб’ектыў
«Для Расеі – гэта правал». Дарожныя мапы так і не падпісалі
2019.12.08 22:09

МГ belsat.eu

Стужка навінаў