Беларусі і Расеі засталося ўзгадніць 16 пытанняў па дарожных мапах інтэграцыі


Перад сустрэчай з прэм’ер-міністрам Расеі Дзмітрыем Мядзведзевым беларускі прэмʼер Сяргей Румас распавёў, што ў інтэграцыйных перамовах з РФ засталося 16 няўзгодненых пытанняў, піша TUT.by.

«У нас на сённяшні дзень засталося па ўсіх дарожных мапах 16 няўзгодненых пытанняў. Я для сябе бачу задачу мінімум, каб мы ўнеслі на разгляд кіраўнікам дзяржаваў 3-4 пытанні, па якіх мы не дамовіліся. Задача максімум – дамовіцца па ўсіх пытаннях. Улічваючы, што гэтыя пытанні вельмі важныя, кіраўнікі дзяржаваў усё роўна будуць іх абмяркоўваць», – распавёў прэмʼер-міністр Сяргей Румас.

Пасля сустрэчы прэмʼераў 7 снежня ў Сочы мае адбыцца сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Напярэдадні кіраўнік Беларусі заявіў, што не выключае верагоднасць падпісання пагаднення па інтэграцыі.

Аб’ектыў
Апазіцыя яднаецца, расце хваля пратэстаў супраць «інтэграцыйных дамоваў»
2019.12.04 22:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў