Беларусі дазволілі атрымаць са спазненнем апошні транш крэдыту ЕФСР

Тэрмін даступнасці для Беларусі апошняга, сёмага траншу крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця ў памеры $ 200 млн падоўжаны да 30 чэрвеня 2019 года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.