«Беларусбанк» усё ж вярнуў крэдыты на нерухомасць


ААТ «АСБ Беларусбанк» з 1 лютага 2019 года аднаўляе крэдытаванне фізічных асобаў на набыццё нерухомасці ў забудоўнікаў. Адсоткавая стаўка па такіх крэдытах складае стаўку рэфінансавання Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь, павялічаную на 6 адсоткавых пунктаў.

Акрамя таго, па крэдытах на будаўніцтва нерухомасці пры разліку жаданай сумы крэдыту, магчыма ўключэнне ў сумесны прыбытак крэдытаатрымальніка прыбыткаў нават паручальніка.

«Беларусбанк» увёў мараторый на выдаванне крэдытаў на нерухомасць у лістападзе летась. У студзені 2019 мараторый быў працягнуты да канца перашага месяца гэтага году.

Адсутнасць магчымасці выдавання крэдытаў для насельніцтва найбуйнейшым банкам краіны абумоўлена ў тым ліку і недахопам у банка танных грошай.

Hавiны
«Беларусбанк» працягнуў мараторый на выдачу крэдытаў на набыццё жылля
2019.01.03 19:35

СК, belsat.eu

Стужка навінаў