«Беларусбанк» працягнуў мараторый на выдачу крэдытаў на набыццё жылля

«Беларусбанк» агучыў, што ўстанова захоўвае ўведзеныя 8 лістапада летась умовы крэдытавання нерухомасці. – Адсоткі па крэдыце надалей будуць складаць стаўку рэфінансавання Нацбанку, павялічаную на 5 %. Адначасова працягваецца абмежаванне прыёму новых крэдытных заявак на набыццё жылых памяшканняў, а таксама на выдачу крэдытаў на спажывецкія патрэбы.