«Беларусбанк» працягнуў мараторый на выдачу крэдытаў на набыццё жылля


«Беларусбанк» агучыў, што ўстанова захоўвае ўведзеныя 8 лістапада летась умовы крэдытавання нерухомасці. Адсоткі па крэдыце надалей будуць складаць стаўку рэфінансавання Нацбанку, павялічаную на 5 %. Адначасова працягваецца абмежаванне прыёму новых крэдытных заявак на набыццё жылых памяшканняў, а таксама на выдачу крэдытаў на спажывецкія патрэбы.

Паводле паведамлення банку спажывецкія крэдыты ў межах крэдытнага канструктара тэрмінам да 4, 5 гадоў незалежна ад спосабу забеспячэння выканання абязацельстваў па крэдытных дамовах, таксама як і крэдыты на нерухомасць будуць недасяжныя па 31 студзеня 2019 году.

«Звяртаем вашу ўвагу, што крэдытаванне будаўніцтва і набыцця жылля з дзяржаўнай падтрымкай ажыццяўляецца банкам у адпаведнасці са штогадовай пастановай Урада Беларусі. Пытанні фармавання палітыкі ў гэтай галіне знаходзяцца ў кампетэнцыі Міністэрства архітэктуры Рэспублікі Беларусь», – адзначаецца ў заяве банку.

Адсутнасць магчымасці выдавання крэдытаў для насельніцтва найбуйнейшым банкам краіны абумоўлена ў тым ліку і адсутнасцю ў банка танных грошай.

Hавiны
«Беларусбанк» прыбраў крэдыты на набыццё кватэраў, бо ў яго скончыліся танныя грошы?
2018.11.09 13:33

СК, belsat.eu

Стужка навінаў