«Беларусбанк» не мае намеру адмяняць мараторый на выдачу крэдытаў для набыцця жытла


Старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч раскрыў некаторыя прычыны ўвядзення напрыканцы мінулага году мараторыю на прадстаўленне новых крэдытаў на будаўніцтва і набыццё жытла па-за партнёрскімі праграмамі і праграмамі будаўніцтва з дзяржаўнай падтрымкай.

«Стабілізацыя фінансавага рынку дала магчымасць істотна знізіць за апошнія гады стаўку па крэдытах, якія выдаюцца на набыццё жытла. Разам з тым рынак нерухомасці адрэагаваў на даступнасць іпатэчных крэдытаў не ростам цікавых прапановаў, але істотным змяненнем і ростам коштаў на квадратны метр. Мы часам назіралі выпадкі, калі кошты на квадратны метр жылля, пабудаванага ў 60-70 гады, быў роўны кошту квадратнага метра ў новабудоўлях. Напэўна, гэта таксама не правільна», – заявіў старшыня банку.

Пры гэтым ён распавёў і пра перспектывы далейшых дзеянняў банку.

«Згодна партнёрскіх праграмаў банкі не змянілі свае ўмовы крэдытавання і мы крэдытуем і будзе крэдытаваць на ранейшых умовах. Акрамя таго, захаваны ўмовы крэдытавання паводле ўказу №240. Працуюць і захаваныя ўмовы па праграме будзберажэння, распрацаваныя «Беларусбанкам». Акрамя «Беларусбанку» у краіне працуе больш за 20 камерцыйных банкаў. Яны таксама даюць крэдыты на набыццё жылля. Я думаю кліенты, жыхары Беларусі маюць з чаго выбіраць«, – дадаў ён.

«Беларусбанк»з восьмага лістапада летась і да канца году прыпыніў выдаванне крэдытаў на набыццё жытла. Пазней мараторый быў працягнуты да 31 студзеня сёлета. Выглядае на тое, што і пасля гэтай даты рашэнне не будзе адменена.

Адмента, што пасля прыняцця «Беларусбанкам» рашэння пра прыпыненне выдачы жыллёвых крэдытаў, аналагічныя меры ўвялі і некаторыя іншыя беларускія банкі.

Hавiны
«Беларусбанк» працягнуў мараторый на выдачу крэдытаў на набыццё жылля
2019.01.03 19:35

СК, belsat.eu

Стужка навінаў