Беларусбанк не аднавіў з 1 красавіка выдачу крэдытаў на набыццё жытла на другасным рынку


Беларусбанк з 1 красавіка так і не аднавіў выдачу крэдытаў на набыццё другаснага жылля. Прыём заявак прыпынены да 7 красавіка. Крэдыты на набыццё жытла ў новабудоўлях банк па-ранейшаму выдае.

Беларусбанк прыпыніў прыём новых заявак на крэдыты на набыццё жылых памяшканняў з 8 лістапада мінулага года, нагадвае TUT.BY. Банк таксама падняў стаўкі па крэдытах на будаўніцтва. Акрамя таго, пры разліку памеру крэдыту на нерухомасць банк перастаў ўлічваць сукупны даход блізкіх сваякоў і членаў сям’і.

Банк па-ранейшаму выдае крэдыты на набыццё жылых памяшканняў у забудоўнікаў (гэта значыць на першасным рынку). Пры набыцці гатовых кватэраў у забудоўнікаў па дамове куплі-продажу банк выдае крэдыты пад 15,4 % гадавых (стаўка рэфінансавання + 5,4 адсоткавых пунктаў) тэрмінам да 20 гадоў. Пры гэтым сукупны прыбытак блізкіх сваякоў і членаў сямʼі не ўлічваецца.

Крэдыты на будаўніцтва жылых памяшканняў у шматкватэрных і блакаваных жылых дамах банк выдае пад 15 % гадавых (стаўка рэфінансавання + 5 адсоткавых пунктаў). Пры гэтым улічваецца сукупны прыбытак блізкіх сваякоў і членаў сямʼі.

Беларусбанк з 1 красавіка не аднавіў выдачу спажывецкіх крэдытаў тэрмінам на 4 і 5 гадоў пры афармленні ў аддзяленнях банка (іх выдачу прыпынілі з 8 лістапада мінулага года). Але гэтыя пазыкі можна атрымаць праз інтэрнэт-банкінг. Пры гэтым банк па-ранейшаму выдае спажывецкія крэдыты тэрмінам да 3 гадоў.

Hавiны
«Беларусбанк» прыбраў крэдыты на набыццё кватэраў, бо ў яго скончыліся танныя грошы?
2018.11.09 13:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў