«Беларусбанк» абмежаваў цэлы стос аперацыяў на рублёвых картках


«Беларусбанк» спыняе шэраг аперацыяў на банкаўскіх рублёвых картках.

З 14:00 26 сакавіка «Беларусбанк» уводзіць абмежаванні на картках фізічных асобаў.

На сайце банку паведамляецца, што абмежаванне закране наступныя аперацыі:

  • выдача ў банкаматах банку і касах банку наяўнай замежнай валюты па рублёвых картках
  • выдача наяўнай замежнай валюты па картках іншых банкаў у касах і банкаматах банку
  • унясенне беларускіх рублёў для папаўнення валютных картак
  • перавод у замежнай валюце з ужываннем рублёвых картак
  • залічэнне праз картку беларускіх рублёў на банкаўскія валютныя рахункі
  • папаўненне валютных банкаўскіх рахункаў пры дапамозе рублёвай карткі праз інфакіёскі і каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (інтэрнэт-банкінг, М-банкінг).

Захоўваецца магчымасць рабіць наступныя аперацыі з рублёвымі карткамі:

  • плаціць за пакупкі ў замежнай валюце ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), у тым ліку інтэрнэт-крамах
  • пагашаць валютныя крэдыты «Беларусбанку» у касах, праз інтэрнэт-банкінг і мабільны банкінг
  • атрымліваць наяўную замежную валюту ў іншых банках (у тым ліку за мяжой)
  • набывацб валютныя інтэрнэт-аблігацыі

Таксама «Беларусбанк» не абмяжоўвае перавод грошай з валютных рахункаў на валютныя карткі.

Hавiны
Беларускім банкам дазволілі захады, каб кампенсаваць страты
2020.03.26 09:37

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў