Беларусаў чакае тыдзень пад парасонам


22 жніўня нас чакаюць дажджы, парывісты вецер і навальніцы. Уначы ападкі пераважна на ўсходзе Беларусі, удзень – амаль па ўсёй краіне.

Уначы і раніцай на захадзе магчымы слабы туман. Вецер паўночна-заходні 3-8 м/с, падчас навальніц з парывамі да 14 м/с.

Удзень – ад +16 да +22, на ўсходзе Магілёўшчыны – да +25.

Паводле сіноптыкаў, паўднёвы цыклон, які прынясе пахаладанне ў Беларусь ідзе з поўдня Еўропы ўздоўж праз Смаленск.

Прахалоднае надворʼе з дажджамі будзе да выходных. Пацяплее 25 жніўня. У канцы тыдня тэмпература будзе дасягаць +29 – +30. У асобных раёнах 26-27 жніўня магчымыя кароткачасовыя дажджы ды навальніцы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў